тлумачэнне слова:
ускрай1, прыназоўнік з родны склон. З краю чаго-н. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаныя ўзгорку ўскрай лесу. Колас. Але кругом ускрай поля была мяккая густая мурава. Крапіва. Сцёпка ехаў ускрай хмызняку, пільна ўглядаючыся наперад. Хомчанка. ускрай2, -ю, мужчынскі род размоўнае слова Крайняя частка якой-н. тэрыторыі, прасторы. Ад чырвонага месяца — зарыва, як ад далёкага пажару, але на ўскраі лесу пануе ўжо густая начная цемра. Мурашка. // Аддаленая ад цэнтра частка населенага пункта. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла. Лынькоў. Да ўскраю горада ехала я трамваем. Кавалёў. // Край якога-н. прадмета. Я лёг, а бацька прысеў на ўскрай лавы і пачаў расказваць сваю бяду. Сабаленка. То ён заклапочана бегаў між сталом і этажэркай, то садзіўся на ўскрай тэлефоннага століка. Асіпенка. Маці ўхадзілася, палезла на печ, прылегла на ўскраі і спадцішка пазірала за дачкой. Пальчэўскі. На ўскраі сіласнай ямы стаіць Аркадзь Богдан і нешта гаворыць у яму. Дуброўскі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com