тлумачэнне слова:
устанавіць, -наўлю, -новіш, -новіць; закончанае трыванне, што. 1. Паставіць, змясціць што-н., падрыхтаваўшы для выкарыстання. Устанавіць матор. Устанавіць тэлефон. ▪ Дзед тут жа ўстанавіў новы вулей, паднёс да яго дачок з роем і сказаў да Міхалкі: — Давай, ты злавіў яго, ты яго сам і перасаджвай. Якімовіч. Цёмнай ноччу.. [Тарас] дапамог партызанам пракрасціся да.. складаў і ўстанавіць міны. Краўчанка. 2. Дабіцца ажыццяўлення чаго-н. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, якая ўпершыню ў гісторыі ўстанавіла ўладу рабочага класа ў саюзе з працоўным сялянствам, адкрыла чалавецтву шлях да сацыялізма. «Звязда». 3. Ажыццявіць, арганізаваць, наладзіць. Устанавіць дзяжурства. Устанавіць кантроль. 4. і з даданы сказ сказам. Выявіць, вызначыць, высветліць. [Галкоўскі:] — Аказваецца, калі мяне вадзілі, ужо з турмы, на медыцынскую камісію ў раённую бальніцу, каб устанавіць там мой узрост, то там мне далі на вока шаснаццаць гадоў, нават трохі больш. Чыгрынаў. Партызанская разведка ўстанавіла, што грэбля ўзмоцнена ахоўваецца гітлераўцамі. Шчарбатаў. Па чаргаванню гукаў дзед Талаш устанавіў, што.. ішоў чалавек. Колас. // Давесці, адкрыць. Устанавіць залежнасць велічынь. Устанавіць ісціну. 5. Увесці ў дзеянне, узаконіць. Устанавіць цэны. Устанавіць васьмігадзінны рабочы дзень. // Дасягнуць высокіх вынікаў. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі. Шыцік.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com