тлумачэнне слова:
устаўка, -і, ДМ -таўцы; родны склон множны лік -тавак; жаночы род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў устаўляць — уставіць (у 1 знач.). 2. Тое, што ўстаўлена. У першым выданні ўсё, што не магло быць выказана сюжэтам, пераносілася ў лірычныя ўстаўкі, пісаныя эзопаўскаю мовай. У. Калеснік. Гэта быў даволі аб'ёмісты рукапіс, два гады пісаны, перапісаны і зноў пачырканы, з устаўкамі на палях і на адвароце старонак, з табліцамі і дыяграмамі. Брыль. Насця, круглая, нізенькая, у яркім плацці, пашытым, мабыць, з адных стужак, карункаў ды ўставай, — проста нейкі стракаты клубок — падала Сяргею пульхную, з ямачкамі на запясці, руку і хмыкнула ў кулак. Хомчанка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com