устаць

тлумачэнне слова:

  устаць, устану, устанеш, устане; закончанае трыванне
    1. Стаць на ногі; падняцца з ляжачага, сядзячага становішча. — Устаць! — строга крыкнуў вартаўнік суда. Прысутныя ўсталі. Брыль. Бацька доўга яшчэ сядзеў на ўслоне каля стала. Затым устаў і палез на палаткі. Ляўданскі. Лось устаў на ногі, панюхаў лёд, прабег трушком, рассыпаючы капытамі снег. Пташнікаў. // Прачнуўшыся, падняцца з пасцелі. Маці адкінула коўдру з грудзей, заварушылася з намерам устаць. Якімовіч. — Помню, помню, маці, зараз устану! — адказаў.. [Рыгор] і злез з пасцелі. Гартны. // Паправіцца, выздаравець. [Алаіза] чуць выкачалася ад хваробы. Думала, што ўжо і не ўстане. Арабей. / Пра палеглыя расліны. Пшаніца ўстала пад дажджом. Вялюгін. // пераноснае значэнне Аднавіцца, адбудавацца. Глядзі! Ля нашай школы Устаў з руін Палац. Агняцвет.
    2. Падняцца на абарону чаго-н.; падрыхтавацца да барацьбы за што-н. І ленінцы, яднаючы рады, За Леніным супроць царызму ўсталі. Астрэйка.
    3. Узысці, з'явіцца на гарызонце (пра нябесныя свяцілы). На дварэ светла, толькі што ўстаў месяц. Лобан. / у вобразным ужываецца, ужыванне Нада мною Мядзведзіца ўстала, Замахнулася зорным каўшом. Ляпёшкін.
    4. пераноснае значэнне Узнікнуць, з'явіцца; паўстаць. Прыпомніў ён падзеі мінулага дня. Цяпер яны ўсталі перад дзедам у другім святле. Колас. Калі ўсё сціхла і супакоілася — зноў устала пытанне пра дзялянку, пра дровы, а цяпер ужо ў дадатак і пра каня. Васілевіч.
    •••
    Устаць з зоркай — устаць вельмі рана.
    Устаць з левай (не з той) нагі — быць у дрэнным настроі, злавацца без асаблівай прычыны.
    Устаць з магілы — выздаравець, ачуняць пасля цяжкай хваробы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com