уступіць

тлумачэнне слова:

  уступіць1, уступлю, уступіш, уступіць; закончанае трыванне
    1. Стаць членам якой-н. арганізацыі, таварыства. Уступіць у прафсаюз. Уступіць у кааператыў. ▪ Калі пачалася калектывізацыя, бацька мой і іншыя малазямельныя аднавяскоўцы першымі ўступілі ў калгас. Кулакоўскі.
    2. Пачаць якое-н. дзеянне, прыняць удзел у чым-н. Уступіць у спрэчку. Уступіць у перагаворы. ▪ Праціўнік пад вечар з яшчэ большай ярасцю кінуўся ў атаку. У бой уступілі свежыя часці. Гурскі. Першымі ў барацьбу ўступілі лыжнікі. «Звязда». // Перайсці ў які-н. стан, перыяд развіцця. Уступіць у шлюб. ▪ Прамінула наша маладосць, І мы ўступілі ў сталыя гады. Глебка. З самага пачатку 1860-х гадоў Расія ўступіла ў новы перыяд вызваленчага руху. Ларчанка.
    3. Увайсці, уехаць куды-н. Як толькі Чырвоная Армія ўступіла ў горад, Банда з польскім войскам пайшла далей на Захад. Карпюк.
    4. Стаць нагой у што-н. Уступіць у лужыну. ▪ [Нарыса] хуценька пацягнула кароценькі чырвоны сарафанчык, уступіла ў сандалікі і, грукнуўшы дзвярыма, выбегла з хаты. Арабей.
    5. Ступіць, наступіць на каго-, што-н. Уступіць на нагу.
    •••
    Уступіць у (свае) правы — праявіцца ў поўную меру, сілу.
    Уступіць у сілу — стаць законным.
    Уступіць у строй — пачаць дзейнічаць.
  уступіць2, уступлю, уступіш, уступіць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н. на карысць іншай асобы. Міхал уступіў асірацелым пляменнікам Сёмку і Марце сваю хату і перабраўся жыць да зяця. С. Александровіч. Бабуля ўступіла.. [Ніне] свой ложак каля печы, а сама курчыцца на лаве за сталом. Брыль. // (пераважна з адмоўем «не»). Паступіцца чым-н. Хто — каго, хто здасца першы? Але ніхто не хацеў уступіць пяршынства. Шамякін.
    2. каму-чаму і без дапаўнення Пайсці на ўступкі, згадзіцца з чым-н., перастаць супраціўляцца. Уступіць просьбам. ▪ Характар у [дзяўчыны] памяркоўны, ураўнаважаны. Такая, дзе трэба за сябе пастаяць — пастаіць, а дзе трэба ўступіць — уступіць. Пальчэўскі.
    3. каму-чаму. Не вытрымаць параўнання ў якіх-н. адносінах, аказацца горшым за каго-, што-н. [Яўген:] — Наш Лявон Махавік кажа, што драніца нават не ўступіць гонтам. Баранавых.
    4. каго-што. Прадаць каму-н. дзешавей назначанай цаны. Уступіць тавар за паўцаны. ▪ [Гаспадыня:] — Дзвесце рублёў, шаноўная. Але як такой студэнтачцы — за паўтараста ўступлю. Грамовіч. // Згадзіцца збавіць частку цаны пры продажы. Бялову нарэшце надакучыла «чытаць мараль», паспешліва падышоў і стаў поплеч, любуючыся жарабком. — За дванаццаць тысяч, каб яму добра ікнулася. Стары друг, а ні капейкі не ўступіў. Шамякін.
    •••
    Уступіць дарогу каму — тое, што і даць дарогу каму (глядзі даць).
    Уступіць месца чаму — змяніцца, замяніцца чым-н. Дарога ўсё падымалася ўгару. Парослая травой, яна ніяк адразу ўступіла месца пясчаным россыпам, якія не паспеў нават схапіць трыліснік. Асіпенка. Толькі ў сярэдзіне красавіка зіма ўступіла сваё месца вясне. Сіняўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com