тлумачэнне слова:
усунуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне, каго-што. 1. Сунуўшы, змясціць унутр, у сярэдзіну чаго-н.; увапхнуць у што-н. Усунуць шуфляду ў стол. Усунуць рэчы ў мяшок. ▪ Гадзіна выпрасталася, усунула галаву ў місу і пачала хлябтаць малако. Паўлаў. [Міколка] ўзяў сваю старую школьную торбачку.. Напакаваў яе, усунуў туды і стары абгрызены пенал, любімы сшытак. Лынькоў. 2. Уцягнуць у што-н. Усунуць нітку ў іголку. 3. Уткнуць у што-н. Севярын моцна зашчапіў кручок, усунуў у ручку дзвярэй лату і сеў ля стала, спінаю да нараў. Караткевіч. 4. Засунуць што-н. у што-н. Усунуць руку ў кішэнь. // Уставіць. Усунуць пяро ў ручку. 5. Прасунуць унутр чаго-н. — Таварыш камандзір! — усунуў галаву ў дзверы разведчык. — Вас можна на хвілінку? Федасеенка. 6. размоўнае слова Даць у рукі. — Бяры! І бяжы ў цэх... — неяк злосна прамовіў вахцёр, усунуўшы Асташонку ў рукі пропуск. Ваданосаў. ••• Носа не ўсунуць — тое, што і носа не ўбіць (глядзі убіць). Усунуць галаву ў пятлю — а) павесіцца; б) трапіць у цяжкае, небяспечнае становішча. Бег [Рыгор] назад, бясконца ўзрадаваны дабратой Тараса Тарасавіча. Бег і не ведаў, што сам усунуў галаву ў пятлю, канец ад якой у майго былога гаспадара. Асіпенка. Усунуць свае тры грошы — тое, што і уткнуць свае тры грошы (глядзі уткнуць). Усунуць свой нос (язык) — тое, што і уткнуць свой нос (язык) (глядзі уткнуць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com