усхапіцца

тлумачэнне слова:

  усхапіцца, -хаплюся, -хопішся, -хопіцца; закончанае трыванне
    1. Хутка ўстаць. Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце. Шашкоў. Хлапчукі паўзком па разоры, па разоры — назад да гумна. Усхапіліся, пабеглі. Паўлаў. // Хутка стаць на ногі. Усхапіўся [Назар] на ногі і хуценька пачаў абуваць чаравікі, быццам і яму трэ было спяшацца на работу. Сабаленка. // размоўнае слова Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана ўстаць. Будзіць не давялося: і Раечка і Сямён усхапіліся. Лобан. Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца. Якімовіч.
    2. пераноснае значэнне Хутка і нечакана пачацца. Пасля адлігі ўсхапіўся мароз. ▪ Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло. Гаўрылкін.
    3. З'явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.). На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі. Карпаў. А з Адамам Капам здарылася бяда — ён заснуў на сонцы і назаўтра ў яго ажно пухіры на жываце ўсхапіліся. Нядзведскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com