усыпаць

тлумачэнне слова:

  усы́паць, -плю, -плеш, -пле; закончанае трыванне
    1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. куды-н.; высыпаць. Андрэй, як і Алёша, расцёр на далоні колас, прадзьмуў зерні і ўсыпаў у рот. Лобан. Маці знайшла торбу і ўсыпала ў яе з гарнец бульбы. Якімовіч.
    2. што. Пакрыць усю паверхню чым-н. сыпучым. Снег усыпаў зямлю. ▪ Апалыя лісты ўсыпалі сцежкі і мокрую траву. Грахоўскі. // пераноснае значэнне З'явіцца на паверхні чаго-н. у вялікай колькасці. Гракі ўсыпалі ўсё ржышча, і яно здавалася жывым, нібы рухалася. Хомчанка. Зоры чыстыя, буйныя ўсыпалі неба. Карпаў.
    3. каму. размоўнае слова Пабіць або вылаяць каго-н. [Ян:] — От здыму папругу ды як усыплю, то навучышся і сеяць і са старэйшымі гаварыць. Чарнышэвіч. // Узяць пад арышт. — Што з ім [Іванам] рабіць? Мо паклікаць участковага, хай усыпле сутак пятнаццаць? — ні то папытаў, ні то прапанаваў вусаты дзядзька Мікалай. Місько. // Нанесці ўдар па ворагу. [Мірановіч] успамінаў апошні свой бой, і тады то дакараў сябе, што не ўбярогся, то адчуваў задаволенасць, што ўсё ж немцам усыпалі і што ён сам падбіў танк... Марціновіч.
    •••
    Усыпаць бярозавай кашы каму — тое, што і даць бярозавай кашы (глядзі даць).
    Усыпаць гарачых (бізуноў) — пакараць каго-н., адсцябаць, выхвастаць.
  усыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
    незакончанае трыванне да усы́паць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com