усякі

тлумачэнне слова:

  усякі, -ая, -ае; займеннік азначальны.
    1. Кожны, любы. Усякі раз адно і тое ж. ▪ — Вы спачатку, таварыш Бялоў, разбярыцеся, у чым справа, — спакойна заўважыў Ладынін. — Я разабраўся. Дзяўчына прыйшла да мяне са слязамі. — Не ўсякім слязам трэба верыць, — уставіў Васіль... Шамякін. Усякая птушка сваё гняздо бараніць. Прыказка. // у значэнне назоўнік усякі, -ага, мужчынскі род; усякая, -ай, жаночы род Кожны, любы чалавек. [Бацька:] — Не ўсякі любіць горыч і кіслату, не ўсякі мае моц, сілу. Баранавых.
    2. Розны, усялякі. Вокны забіты, заложаны лучынаю, усякім рыззём. Колас. Усякія наведванні страшэнна стамлялі нашага хворага і нават больш — чамусьці раздражнялі. Васілевіч. / у значэнне назоўнік усякае, -ага, ніякі род — Глупства! — засмяяўся Гамрэкелі і дакрануўся да пляча Арцёма. — Між суседзямі ўсякае здараецца. Самуйлёнак.
    3. (звычайна ў спалучэнні з прыназоўнік «без»). Які-небудзь, які б то ні быў. Без усякай мэты. Без усякіх цяжкасцей.
    •••
    Без усякай задняй думкі глядзі думка.
    Без усякіх; без (усяго) усякага — адразу, прама; безагаворачна.
    Ва ўсякім выпадку глядзі выпадак.
    Ва ўсякім разе глядзі раз1.
    На ўсякі выпадак глядзі выпадак.
    Усякая ўсячына глядзі усячына.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com