утаптаць

тлумачэнне слова:

  утаптаць, утапчу, утопчаш, утопча; закончанае трыванне, што.
    1. Шчыльна ўмяць, топчучы нагамі. Дрэвы густа выкінулі зялёны ліст, а зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. [Маці] выйшла на ганак, а Платон скача вакол шулы — свежую зямлю ўтоптвае. Утаптаў і за жардзіну ўхапіўся, у паз яе закладвае... Ракітны.
    2. Затаптаць у зямлю, снег, пясок і пад. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў. Якімовіч. Вываліўся [жолуд], скаціўся з калёс, з посцілак і ўпаў на зямлю. Яго адразу ўтапталі ў пясок людзі... Пташнікаў. // Утрамбаваць, вытаптаць. Утаптаць сцежку.
    3. размоўнае слова Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае. Утаптаць усе рэчы ў чамадан. ▪ — Туды можна пудоў дзесяць сена ўтаптаць, — наўмысля пабольшыў Антон памёр мяшка. Ермаловіч. // Складаючы, прыціснуць, умяць. Размяркоўвалі сена на вока, і кожны стараўся мацней утаптаць воз, каб ён выдаваў меншым. Крапіва.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Многа з'есці чаго-н. Утаптаць гаршчок кашы.
    •••
    Утаптаць у гразь каго-што — тое, што і затаптаць у гразь каго-што (глядзі затаптаць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com