тлумачэнне слова:
уціснуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне, каго-што. 1. Націскаючы з сілай, прымусіць паглыбіцца, увайсці ў глыб, унутр чаго-н. Уціснуць корак у бутэльку. ▪ Неўзабаве важкія машыны так уціснулі ў гразь бярвенні, што іх не стала відаць. Мележ. 2. З намаганнем умясціць у што-н. цеснае, запоўненае; увапхнуць. — Я, здаецца, не ў час прыйшоў, — разгублена прамовіў Лабановіч. — Нічога, нічога, — сказала жанчына.. Яна ўзяла паліто і ўціснула яго між адзежы, ужо вісеўшай на вешалцы. Колас. Людскі натоўп абхапіў мяне, узняў на прыступкі і ўціснуў у вагон. Ус. // пераноснае значэнне Падаць вялікі змест твора ў сціслай форме. З'яву такога парадку, як паэзія Купалы, з'яву, якая па-мастацку адлюстроўвае цэлую гістарычную эпоху ў жыцці народа, цяжка ды, бадай, і немагчыма ўціснуць у рамкі пэўнага літаратурнага стылю, скажам, рэалізму або рамантызму. Навуменка. 3. Абвязваючы што-н., зменшыць у аб'ёме. Жніво. Смуга над плёсам. Воз снапоў У ціснуў дзед вяроўкаю тугою. Пысін. 4. Уцягнуць, увабраць унутр. Уціснуць галаву ў плечы. ▪ Дзяўчына скурчылася ў кутку, уціснула галаву, засланіла рукамі свой твар і пачала чакаць смерці. Маўр.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com