тлумачэнне слова:
уцяць1, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; закончанае трыванне, каго-што. 1. абласное слова Ударыць, стукнуць. Уцяць папружкай. ▪ Іван.. узяўся абмацваць капцы, каб знайсці месца, адкуль бралі бульбу, і раптам наткнуўся на амаль поўны мяшок. — Хто б гэта мог?.. Іван ад злосці ўцяў мяшок нагой. Дуброўскі. 2. абласное слова Укусіць, уджаліць (пра насякомых). На беразе раззыкаліся авадні.. Яны так і наровяць, каб уцяць. Якімовіч. А вось плоскі шэры сляпень, — той спадцішка мог падкрасціся і ўцяць балюча нават праз кашулю. Грамовіч. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Гэты напамінак уцяў Прахора ў самае балючае месца. Зарэцкі. 3. і без дапаўнення размоўнае слова Пачаць іграць на якім-н. музычным інструменце. У хаце ўцялі музыкі, ігралі кракавяк. Гурскі. ••• Ні ўцяць ні ўзяць — а) не падступіцца; б) пуста, нічога няма. уцяць2, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; закончанае трыванне, што. размоўнае слова 1. Укараціць, адсякаючы, адразаючы частку чаго-н. Уцяць канец вяроўкі. 2. Уцягнуць, увабраць унутр (пра галаву, шыю і пад.). Сведка палахліва азірнуўся і, нібы чакаючы ўдару, уцяў галаву ў плечы. Лынькоў. Гаркуну і языком павярнуць не было як. Ён уцяў галаву ў плечы і, згорбіўшыся, сядзеў на лаўцы. Гроднеў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com