тлумачэнне слова:
уцячы1, уцячэ; уцякуць; прошлы час уцёк, уцякла, -ло. закончанае трыванне да уцякаць1. ••• Многа вады ўцякло — тое, што і многа вады працякло (глядзі працячы). уцячы2, уцяку, уцячэш, уцячэ; уцячом, уцечаце, уцякуць; прошлы час уцёк, уцякла, -ло; загадны лад уцячы; закончанае трыванне 1. Паспешліва пайсці адкуль-н. Уцячы з дому. ▪ Пачуў Якуш, што будзе бяда. Стрыжэ вачыма: як бы ўцячы. Скрыган. Прыгнуўшыся над міскай,.. [Зося] старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб не чуць нічога і не бачыць. Гартны. 2. Спалохаўшыся, адбегчыся і схавацца (пра жывёл). З жахам убачыўшы, што не здолее ўцячы, лось, як бег, з разгону плёхнуўся ў ваду і паплыў на другі бераг. Краўчанка. 3. Тайком збегчы адкуль-н., схавацца, ратуючыся ад каго-, чаго-н. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграўвойт, уцёк з-пад канвою. Колас. Мядзведзіца прагрызла.. драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі. Да збоі, ў бой, паўстанцы, Тыранам не ўцячы! Пушча. // Пакінуць, кінуць каго-н. Маладая ўцякла ад жаніха. // пераноснае значэнне Пазбавіцца, вызваліцца ад чаго-н. Не ўцячы ад назойлівых дум, Што агарнулі і плошчай Чырвонай, Як неадступныя цені, ідуць. Танк. 4. пераноснае значэнне Прапасці, знікнуць. Тая думка, якой.. [Амбрось Пагуга] хацеў пачаць сваё выступленне, нечакана ўцякла. Пянкрат.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com