фаза

тлумачэнне слова:

  фаза, -ы, жаночы род
    1. Перыяд, стадыя, этап у развіцці якой-н. з'явы, працэсу і пад. К. Маркс у сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» ўпершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі. Следства, як відаць, зацягвалася на доўгі час, яно як бы набывала кабінетную фазу. Чорны. // У біялогіі — пэўны этап у індывідуальным развіцці арганізма. Фазы спеласці збожжа. Фаза цвіцення расліны.
    2. спецыяльны тэрмін Пэўны момант у змене формы ці стану чаго-н. Фазы месяца.
    3. У хіміі — аднародная частка якой-н. неаднароднай сістэмы. Фазы сплаву.
    4. У геалогіі — найменшая адзінка часу, якой адпавядае пэўны характар парод.
    5. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе стан хістальнага працэсу ў кожны момант часу.
    6. У электратэхніцы — асобная група абмотак генератара, а таксама далучаны да яе провад, па якім ідзе электрычны ток.
      [Ад грэч. phasis — з'яўленне.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Люблю беларускую мову. Недарэмна ў слове сябар ёсць БАР. :)