фіксаваць

тлумачэнне слова:

  фіксаваць, -сую, -суеш, -суе; незакончанае трыванне, што.
    1. спецыяльны тэрмін Замацоўваць што-н. у адпаведным становішчы. Фіксаваць рэйку.
    2. Адзначаючы, вылучаць, замацоўваць што-н. у свядомасці, памяці і пад. Хвіліны ўтрапення, разгубленасці мінулі, і.. [Шыковіч] усё востра прыкмячаў, усё фіксаваў у памяці. Шамякін. // Адзначаць, замацоўваць з дапамогай запісу, фатаграфіі і пад. Выдаткаванне электраэнергіі фіксуе лічыльнік. ▪ Выхад з друку кожнага дыялектнага слоўніка трэба толькі вітаць, асабліва калі ён фіксуе яшчэ мала даследаваныя гаворкі. «Полымя».
    3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць. Фіксаваць увагу.
    4. Канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць. Фіксаваць заработную плату.
    5. спецыяльны тэрмін Апрацоўваць якім-н. рэактывам клеткі і тканкі жывых арганізмаў для кансервацыі іх структуры і хімічнага саставу. Фіксаваць тканку фармалінам.
    6. У фатаграфіі — апрацоўваць фіксажам. Фіксаваць фотаплёнку.
    7. Пакрываць фіксатывам. Фіксаваць малюнак.
    8. спецыяльны тэрмін Усмоктваць, засвойваць. Карэнні раслін фіксуюць глебавую кіслату.
      [Ад фр. fixer.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com