фон

тлумачэнне слова:

  фон1, -у, мужчынскі род
    1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна. Як увойдзеш у .. хату [Базыля], дык адразу ў вочы кідаецца партрэт Леніна на чырвоным фоне. Нікановіч. // Тое, на чым нанесены ўзор; поле (пра матэрыял і пад.). Фон пояса. // Задні план карціны, малюнка і пад., які садзейнічае вылучэнню асноўных частак адлюстравання. Агульнаму суроваму настрою карціны адпавядае і скупы зімовы пейзаж, на фоне якога разгорнута кампазіцыя. Ліс. // Задні план чаго-н.; тое, на чым вылучаецца хто-, што-н. Здаецца, лістоў на .. [дрэвах] зусім не было. У кожным разе яны стваралі толькі фон пад гэтымі белымі .. кветкамі. Дубоўка. На фоне бледнага шэра-блакітнага неба вылучаюцца белыя ствалы бяроз. В. Вольскі. На фоне алешніку.. [дуб] будзе выглядаць волатам. Пальчэўскі.
    2. пераноснае значэнне Агульная аснова, на якой хто-, што-н. вылучаецца; акружэнне, абставіны, агульныя ўмовы, дзе што-н. адбываецца. Вайна і рэвалюцыя — тут ужо не проста фон, а тыя рэальныя фактары, што абумоўліваюць лёс герояў твора. Адамовіч. Асташынскія падзеі на фоне класавай барацьбы 1932 года ўздымаюцца да агульнапольскіх маштабаў. У. Калеснік.
    3. Які-н. асноўны спосаб уздзеяння на глебу пры яе апрацоўцы. Фоны апрацоўкі зямлі.
      [Фр. fond.]
  фон2, -у, мужчынскі род
    спецыяльны тэрмін
    1. Шум, трэск, перашкоды (у тэлефоне, радыёпрыёмніку і пад.).
    2. Адзінка гучнасці.
      [Ад грэч. phōnē — гук.]
  фон3,
    1. Часціца перад нямецкімі прозвішчамі, якая паказвае на дваранскае паходжанне. Смелы разведчык выконвае адказнае даручэнне: з дакументамі кінааператара .. здымае фон Адлера, а потым у час нарады генерала з афіцэрамі ўзрывае фашысцкі штаб. Дзюбайла.
    2. у значэнне назоўнік фон, -а, мужчынскі род размоўнае слова Немец-дваранін або немец-памешчык. [Супрун] трапіў батраком да нейкага фона. Машара.
      [Ням. von.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com