фортка

тлумачэнне слова:

  фортка, -і, ДМ -тцы; родны склон множны лік -так; жаночы род
    1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання памяшкання. [Сідараў] пашукаў у кішэнях, дастаў некалькі зярнятак. Адчыніў фортку і высыпаў іх на падаконнік. Хомчанка. Ад акна несла холадам, тут хадзіў вецер, — нехта забыўся зачыніць фортку. Адамчык. // Акенца ў дзвярах, сцяне (для назірання і пад.). А з вокнаў адзіночак сочаць вязні і чакаюць: загрыміць ці не загрыміць фортка ў дзвярах іх камеры. Машара.
    2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі. Ліпка стаяла ў адчыненай фортцы зялёнага плота і глядзела туды, за шашу. Брыль. Зайшоў [дзед] праз фортку на двор і сам адчыніў браму. Якімовіч. // пераноснае значэнне Выхад з якога-н. становішча; магчымасць зрабіць што-н. У апошніх словах Грушкі для.. [мужчын] адкрылася фортка, каб выступіць канчаткова з патрабаваннем зацвердзіць план. Пестрак.
    3. Створка дзвярэй, варот, акон і пад. Клямка ціха бразнула, і дзве цяжкія форткі варот павольна расхінуліся. Крапіва. [Адам] саскроб рыдлёўкай закарэлую гразь на ганку, з-за якой не магла на ўсю шырыню адчыняцца фортка дзвярэй. Чорны.
    4. размоўнае слова Акно (у 3 знач.). Пасля першага ўрока ў Святланы Мікалаеўны была «фортка». Шахавец.
      [Польск. furta, furtka — брамка, веснічкі.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Я сеошнік і я не хачу прасоўваць сайты, я хачу грошай, пазычыць грошы, грошы хутка, пазыкі, крэдыт, іпатэка.