характарыстыка

тлумачэнне слова:

  характарыстыка, -і, ДМ -тыцы, жаночы род
    1. Апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-, чаго-н. — Ну, а скажыце, як настроена сялянства? [Настаўнік:] — Розныя ў іх [сялян] бываюць настроі. Даць такую агульную характарыстыку досыць трудна. Колас. [Гаспадыня] падрабязна расказвала аб кожнай сваёй кватарантцы, давала ім дакладныя характарыстыкі, пераводзячы крывы палец дрыготкай рукі з адной фотакарткі на другую. Ракітны. // Апісанне характару, учынкаў і пад., якое даецца дзеючай асобе ў мастацкім творы. Трапная партрэтная характарыстыка герояў, як у люстры, адбівае іх унутраны свет. Майхровіч.
    2. Афіцыйны дакумент, у якім змяшчаецца водзыў, заключэнне аб чыёй-н. працоўнай і грамадскай дзейнасці. Характарыстыка з месца работы. ▪ Следам за мной з панямонскага пастарунка прыйшла мая характарыстыка. Брыль. [Анатоль Пятровіч:] — Ведайце: усякае парушэнне дысцыпліны будзе запісана ў характарыстыкі, якую я завёў на кожнага з вас. Нядзведскі.
    3. У матэматыцы — цэлая частка дзесятковага лагарыфма.
    4. спецыяльны тэрмін Графічны наказ уласцівасцей чаго-н. праз крывую; асноўны графічны паказчык чаго-н. Характарыстыка магутнасці рухавіка. Характарыстыка турбіны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Суп учарашні? — Я табе больш скажу: ён яшчэ і заўтрашні.