хвароба

тлумачэнне слова:

  хвароба, -ы, жаночы род
    1. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма. Дзіцячыя хваробы. Заразныя хваробы. ▪ Урач бачыла, што хлопчык ідзе на папраўку, ды вельмі ж марудна пакідала яго шчупленькае цела хвароба. Даніленка. Хвароба сваёй хаты не мае, а па людзях ходзіць. Прыказка.
    2. пераноснае значэнне Недахоп. Нявытрыманасць — гэта яго хвароба.
    •••
    Венерычная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ў асноўным цераз палавыя органы: сіфіліс, ганарэя, шанкер.
    Гіпертанічная хвароба — захворванне, якое выяўляецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах.
    Гісторыя хваробы глядзі гісторыя.
    Горная хвароба — хваравіты стан, калі моташна, кружыцца галава і пад. пры пад'ёме на значную вышыню.
    Жаночыя хваробы — спецыфічныя для жанчын захворванні, звязаныя з асаблівасцямі жаночага арганізма.
    Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам (у вадалазаў, касманаўтаў).
    Марская хвароба — выкліканы гайданкай хваравіты стан, які суправаджаецца болем галавы, моташнасцю.
    Падучая хвароба (размоўнае слова) — эпілепсія.
    Прамянёвая хвароба — захворванне, якое выклікаецца дзеяннем радыеактыўных рэчываў.
    Слановая хвароба — тое, што і слановасць.
    Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.
    Унутраныя хваробы — хваробы ўнутраных органаў.
    Хваробы росту — цяжкасці, якія ўзнікаюць у перыяд развіцця або асваення чаго-н. новага (у вытворчасці, грамадскім жыцці і пад.).
    Цукровая хвароба — тое, што і цукровы дыябет (глядзі дыябет).
    Язвавая хвароба — агульнае хранічнае захворванне, якое суправаджаецца ўзнікненнем язваў на сценках страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
    Да хваробы (грубае слова, грубы выраз) — вельмі многа.
    Панская хвароба — а) прытворная, несур'ёзная хвароба; б) недахопы, якасці, уласцівыя панам. [Засцянкоўцы] і фанабэрыстыя, і скупыя, і хварэюць на панскія хваробы: звысака глядзяць на тых, хто бяднейшы за іх. Якімовіч.
    Як хваробе кашаль глядзі кашаль.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Што б вы памянялі, калі б маглі вярнуцца ў мінулае? — Рублі.