хварэць

тлумачэнне слова:

  хварэць, -эю, -эеш, -эе; незакончанае трыванне
    1. на што, чым і без дапаўнення Быць хворым на якую-н. хваробу. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца. Мележ. Стары жыватом хварэў. Лось. [Нахлябіч] пеша ў горад хадзіў.., аж хварэў пасля гэтакай нялюдскай дарогі. Чорны.
    2. пераноснае значэнне; за каго-што. Трывожыцца, непакоіцца аб кім-, чым-н. Хварэць за план. ▪ Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Усім, хто меў дачыненне да калгаса і хварэў за яго лёс, зрабілася не па сабе. Ясна, сіласу было мала. Ермаловіч. // чым. Востра перажываць што-н. Сапраўдны паэт, на думку Янкі Лучыны, неразлучны са сваім народам, ён тужыць яго тугою, хварэе яго хваробамі. Ларчанка. // на што, чым. Мець які-н. недахоп, якую-н. слабасць. Я быў нехлямяжы, сарамлівы і гарачліва, затоена хварэў на самалюбства. М. Стральцоў. [Максім:] — Можа, [Сашка] проста хварэе нездаровай цікавасцю. Машара.
    3. пераноснае значэнне; за каго-што. Хвалявацца за чые-н. спартыўныя поспехі. Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Клаўдзія Пятроўна пачала бурна хварэць за мінскае «Дынама». Васілёнак.
    •••
    Хварэць душой — трывожыцца за каго-, што-н.
    Хварэць на пана — весці сябе фанабэрыста, высакамерна ў адносінах да каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com