хлопаць

тлумачэнне слова:

  хлопаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    размоўнае слова
    1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чым-н. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары. Пташнікаў. // З грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні. Парахневіч. // Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Гартны. Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках. Даніленка.
    2. каго. Стукаць па чым-н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся. Крапіва. — Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч. Мыслівец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Дзе вы працуеце? — Дзе хачу, там і працую. — А што мне ў пратаколе напісаць? — Так і напішыце: «дзе хоча, там і працуе».