цела

тлумачэнне слова:

  цела, -а, ніякі род
    1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы. Газападобнае цела. ▪ Метэарыты — цвёрдыя целы касмічнага паходжання. «Маладосць». // спецыяльны тэрмін Частка прасторы, абмежаваная з усіх бакоў: тое, што мае даўжыню, шырыню і глыбіню. Прызма, шар — геаметрычныя целы.
    2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх, фізічных формах і праяўленнях. Часткі цела. ▪ Маладое цела жывучае. Даніленка. Мокры да касцей Сымон.. скалануўся, агорнуты халодным паветрам. Яму хацелася пазяхнуць, цела білі дрыжыкі. Чарнышэвіч. [Пракоп] выцягнуўся на ўсю даўжыню свайго стомленага і абцяжэлага пасля ёмкага абеду цела. Колас. // Труп, мярцвяк. Нікіцін ніяк не мог сабе дараваць, што не дастаў цела начдзіва і не паспеў падабраць партбілет. Гурскі. // Ужываецца для абазначэння матэрыяльнага пачатку ў чалавека ў процілегласць духоўнаму, псіхічнаму. Усё гэта было так прытульна, што можна было адпачыць целам і духам за ўсе папярэднія месяцы. Маўр.
    3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі. [Лясніцкі] стаяў голы і старанна націраў цела сухім палатняным ручніком. Шамякін. Дужае і стройнае цела [аленя] на стройных нагах нібы скамянела. В. Вольскі. Яшчэ пад купінай лядок, а на купіне ўжо гняздзечка кнігаўка зрабіла, яечкі сваім целам грэе. Бялевіч. // пераноснае значэнне Пра ствол дрэва, расліны. Сякера глыбока ўваходзіла ў жывое цела, яблыня, як ад спалоху, уздрыгвала. Карпаў. [Салдацкая каска] глыбока ўвайшла ў цела дубка, і знізу дрэўца было нібы пераціснута. Паўлаў. / у вобразным ужываецца, ужыванне Якую ж чорную навалу перанесла ты, родная Беларусь! Як знявечылі тваё святое цела кіпцюры крыважэрных драпежнікаў, што наляцелі з Захаду! Хадкевіч. Гляньце! Наліваецца злектрычнай крывёю Магутнае цела Маёй краіны. Хведаровіч.
    4. спецыяльны тэрмін Асноўная масіўная частка чаго-н. Цела самалёта. ▪ Цяжка пульсуе магутнае цела паравога катла. Шынклер.
    •••
    Абсалютна чорнае цела — цела, якое поўнасцю паглынае праменне, што падае на яго.
    Іншароднае цела — а) прадмет, які трапіў звонку ў арганізм; б) аб кім-, чым-н. чужым, пабочным, што застаецца адасобленым. У іншым выпадку ўсё можа скончыцца антымастацкай практыкай, і лепшыя ўзоры духоўных здабыткаў іншых народаў, перанесеныя на родную глебу, застануцца чужародным целам, штучна перасаджаным у неўласцівае яму асяроддзе. Майхровіч.
    Нябеснае цела — планета, зорка, камета.
    (Быць) у целе — быць поўным, укормленым, сытым.
    Грошы цела не пякуць — грошы нікому не шкодзяць, ніколі не бываюць лішнімі. — А каму грошы цела пяклі? Каму яны лішнія былі? — Дзед насупіўся. Масарэнка.
    Грэшнае цела — арганізм чалавека з усімі яго фізіялагічнымі праявамі як супрацьлегласць яго духоўнаму, псіхічнаму свету.
    Душой і целам глядзі душа.
    Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па целе глядзі мурашка.
    Развітацца з целам — правесці нябожчыка ў апошнюю дарогу, пабыць на пахаванні.
    Свая кашуля бліжэй да цела — сваё даражэй.
    Свяціць голым целам глядзі свяціць1.
    Спасці з цела глядзі спасці.
    Толькі душа ў целе — ледзь жывы (пра хворага, слабага ці вельмі стомленага чалавека).
    Трымаць у чорным целе глядзі трымаць.
    Увабрацца (увайсці) у цела — паправіцца, акрэпнуць; папаўнець.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Адзін школьнік напісаў у сачыненні, што на канікулах хадзіў на Дзень волі — і цяпер ён не школьнік.