тлумачэнне слова:
чарвяк, -а; множны лік чэрві, чарвей і чарвякі, -оў; мужчынскі род
1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы. Выходжу на луг, на Свіслач шыбую — Ды з вудамі, з хлебам, з чарвямі і босы. Колас. Сям-там відны былі аратыя, чорныя гракі хадзілі за імі, падбіраючы чар вякоў. Чарнышэвіч.
2. пераноснае значэнне Пра нікчэмнага, агіднага чалавека. [Насця:] — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк гы няшчасны! Погань ты! Шамякін.
3. пераноснае значэнне; чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе, падрывае маральныя сілы чалавека. Чарвяк цікаўнасці не даваў.. [жонцы] спакою. Дамашэвіч.
4. спецыяльны тэрмін Зубчастае кола ў выглядзе шрубы.
•••
Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.
Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.
Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.
Замарыць чарвяка глядзі замарыць.
Карміць чарвей глядзі карміць.
Трапілася чарвяку на вяку глядзі трапіцца.
Чарвяк есць (смокча) каго — пра душэўныя пакуты, сумненні, якія церпіць хто-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com