чарга

тлумачэнне слова:

  чарга, -і, ДМ -рзе; множны лік чэргі, -аў; жаночы род
    1. Пэўны парадак, паслядоўнасць у адбыванні чаго-н. Была ўстаноўлена чарга сачыць за тэрмометрам, уваткнутым у зямлю ў полі. Ермаловіч. Чалавек падышоў да касы, паказаў пасведчанне і без чаргі купіў білет. Гурскі. // Адна з асобных частак чаго-н., кожная з якіх выконваецца, уводзіцца ў карыстанне ў пэўнай паслядоўнасці. Першая чарга метро. ▪ Брыгада ўзводзіла другую чаргу завода, з месяца ў месяц перавыконвала нормы. Астрэйка.
    2. Чыё-н. месца ў якой-н. чарговасці, права каго-н. дзейнічаць адпаведна чарговасці. Чакаць сваёй чаргі. ▪ — Раскажыце, дзядзька, што тут было, — прасілі .. [студэнты]. — Цяпер ваша чарга! В. Вольскі. [Дзесяцкі:] — Амелька, заўтра запрагай сваю кабыліцу ды збірайся ў дарогу. Пракоп, табе таксама чарга. Скрыган. Прыходзіў стары Нічыпар, казаў, што яны адбудуць чаргу толькі за карову. М. Стральцоў.
    3. Група людзей, якія чакаюць атрымання чаго-н. у парадку чарговасці і размяшчаюцца звычайна адзін за адным. Заняць чаргу. ▪ Доўгія чэргі стаялі амаль ля кожнага будынка вакзала. Кулакоўскі. // Спіс асоб, якія атрымліваюць што-н. у парадку чарговасці. Чарга на атрыманне кватэр. // чаго. Вялікая колькасць каго-, чаго-н. Прастор мой любы, неабдымны, Чарга нясходжаных пуцін, Узор лясоў у далях дымных, Шнуры жыццёвых каляін. Хведаровіч. // у значэнне прыслоўе чаргой (-ою). Адзін за адным. З суседскай памяці не сцёрта, Як цераз месяц і другі Чаргой Міколы, Янкі, Пётры Ішлі на покуць, як багі. Семашкевіч.
    4. Пэўная колькасць патронаў, снарадаў, выпушчаная аўтаматычнай зброяй за адзін прыём. Аўтаматная чарга. Выпусціць чаргу. ▪ Кулямёт ударыў доўгай чаргой. Шамякін.
    •••
    Выстаяць чаргу глядзі выстаяць.
    Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.
    На чарзе (быць) — з'яўляцца, быць чарговым, неадкладна патрабаваць вырашэння.
    Па чарзе — а) паслядоўна, у парадку чарговасці. Ад пускаць тавар па чарзе; б) зменьваючыся, чаргуючыся. На другім завале на ўсіх не хапіла рыдлёвак, і тут працавалі па чарзе. Краўчанка.
    Сваёй (-ёю) чаргой (-ою) — незалежна ад каго-, чаго-н. (ісці, змяняцца). Адна работа за другою ідзе-плыве сваёй чаргою То ў агародзе, то на полі І не спыняецца ніколі. Колас.
    Стаць на чаргу глядзі стаць.
    У першую чаргу — перш за ўсё; неадкладна.
    У сваю чаргу — са свайго боку, у адказ; адпаведна.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com