тлумачэнне слова:
чарка, -і, ДМ -рцы; родны склон множны лік -рак; жаночы род 1. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў. Услед за тостам усе чаркі пацягнуліся да Міхедавай, якую ён падняў і з якое праз беражкі вылівалася пітво, бо рука калацілася. Сабаленка. Гэй, поўныя чаркі Дружней налівайце, Ад сэрца, музыкі, Спявайце, іграйце! Танк. Але, выпіўшы другую чарку, [Міхал] нахмурыўся і зноў пачаў пра сваё. Карпаў. 2. размоўнае слова Спіртное; выпіўка. Платы не браў, таму кожны пацыент або яго родныя частавалі Марціна, і без гарэлкі, вядома, не абыходзілася. Гэта Марцін прымаў як заслужанае і з цягам часу прывык да чаркі. Чарнышэвіч. Бяздзетны шляхціц Зыгмусь, гарбаты і нізкі, расчырванелы ад чаркі, грукае кулаком па стале. Наўроцкі. ••• Глядзець у чарку глядзі глядзець. Заглядаць у чарку глядзі заглядаць. За чаркай — у час выпіўкі, за сталом з гарэлкай і закускамі. Куляць чарку глядзі куляць. Пад чаркай — п'янаваты. Прыкладвацца да чаркі глядзі прыкладвацца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com