частавацца

тлумачэнне слова:

  частавацца, -туюся, -туешся, -туецца; незакончанае трыванне
    1. Піць, есці, курыць тое, чым частуюць. Галя дастала з кішэні плашча невялічкі папяровы згортачак з цукеркамі, купленымі ў краме ў Сялібе, і аддала пляменніку — частуйся, ласун. Ермаловіч. [Глеб Іванавіч] прысеў да стала, дастаў пачак «Нёману», закурыў, прапанаваў гаспадару частавацца. Дуброўскі. // Есці з задавальненнем што-н. смачнае; есці, піць кампаніяй. Падходзілі да Петраковай талеркі людзі і за падарункі гарэлачкай частаваліся. Гарэцкі. [Яўхім:] — Кланяліся яму [каменю], маліліся і нават у такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы. Пестрак.
    2. залежны стан да частаваць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com