чаша

тлумачэнне слова:

  чаша, -ы, жаночы род
    1. Старадаўняя пасудзіна для піцця ў форме паўшар'я. З інакшай думкай пойдзе ў свет і людзі Патомак гэты наш: Згібацца ўжо не будзе і не будзе Піць з недапітых чаш. Купала. // устарэлае слова, устарэлы выраз паэтычнае слова Кубак для віна. Давайце ўзнімем чашы За Час, працуе што на нас, На спадзяванні нашы. Вярцінскі. // пераноснае значэнне; чаго або якая. Пра ступень радасці, пакут і пад., якія прыйшлося перанесці каму-н. Поўна з краем чаша гневу майго На людскія грахі ды бясчыннасці. Багдановіч. Людзі апусцілі галовы, бо ўсе ведалі, якая цяжкая чаша Кроеравай гасціннасці. Караткевіч.
    2. Якая-н. пасудзіна, ёмішча круглай формы. Палошчацца ў бронзавай чашы Вечны агонь. Аляхновіч. На прыгожай драўлянай падстаўцы ўзвышаецца велічная, акаймаваная каласамі чаша. «Маладосць».
    •••
    Перапоўніць чашу (цярпення) глядзі перапоўніць.
    Поўная чаша — багаты, заможны (пра дом).
    Чаша (цярпення) перапоўнілася — няма больш сіл, магчымасці цярпець.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com