тлумачэнне слова:
чужы, -ая, -ое. 1. Які належыць каму-н. іншаму (іншым), з'яўляецца ўласнасцю другога (другіх). Адам Блецька мог ні тое, што чужое пісьмо прачытаць, а нават і чужых пару коней з чужога хлява вывесці. Чорны. Лягчэй дастаць птушынае малако, як гараж пабудаваць.. На сваім двары месца няма, а на чужы хто цябе пусціць? Корбан. // Утвораны, зроблены, перажыты кім-н. іншым. Выправіць чужыя памылкі. Чужое гора. ▪ [Тапурыя] выпісалі са шпіталя ў той жа дзень, як толькі ён здолеў хадзіць без чужой дапамогі. Самуйлёнак. // Непрывычны, незнаёмы каму-н. іншаму; нязвыклы. — Маму забілі, — ціха сказала .. [Люба] нейкім чужым ахрыплым голасам. Шамякін. Вастраверхія будынкі былі як пазалочаныя і не такія ўжо чужыя ў сваёй канструкцыі, а больш зразумелыя і блізкія. Шыцік. Вагранка, ля якой завіхаліся мантажнікі, стаяла халодная, чужая. Карпаў. 2. у значэнне назоўнік чужое, -ога, ніякі род Тое, што належыць каму-н. іншаму (іншым), уласціва другому (другім). Выдаваць чужое за сваё. ▪ Даніла нагнуўся над пратокаю, працягнуў да каша рукі і не асмельваўся ўзяцца за яго — бы браў чужое. Капыловіч. 3. Не звязаны сваяцкімі ці блізкімі адносінамі, агульнай працай і пад. Асташонак ведае гэты асабняк даўно, быў тут сваім чалавекам, але толькі цяпер чамусьці адчуў сябе чужым. Ваданосаў. // Незнаёмы, нетутэйшы. [Хадорка:] — Макарка-ляснік натрапіў, адубелага ў сяло прынёс. Чужы нейкі, не крышыцкі... Кандрусевіч. / у значэнне назоўнік чужы, -ога, мужчынскі род; чужая, -ой, жаночы род Пападала .. [Цімошку] ад чужых, пападала і ад сваіх. Колас. 4. Які не з'яўляецца месцам пастаяннага жыхарства, радзімай для каго-н. На чужой зямлі.. [вораг] трывожыцца, азіраецца, усяго баіцца. Пальчэўскі. Хата чужая — як свякруха ліхая. Прыказка. // Які мае адносіны да іншай дзяржавы, краіны; замежны. Не раз па мне [дарозе] зямель чужых сыны Цягнулі волакам купецкія чаўны: З Дзвіны ў Дняпро тут шлях стары ляжаў. Зуёнак. 5. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго-н. [Жанчына] не магла дараваць сабе памылкі, што звязала свой лёс з другім, чужым ёй па душы. Скрыган. // Не ўласцівы, не характэрны каму-, чаму-н. Як фальш, як эмацыянальнае ўбоства — чужыя паэзіі Таўлая рыторыка, аптымізм раўнадушнасці. «Полымя». ••• Без чужой ласкі глядзі ласка. Выехаць на чужой шыі (спіне) глядзі выехаць. Есці чужы хлеб глядзі есці. Жыць чужым розумам глядзі жыць. Заглядаць у чужы гаршчок глядзі заглядаць. З чужых плячэй глядзі плячо. З чужых слоў глядзі слова. Лазіць па чужых кішэнях глядзі лазіць. Сядзець на чужым хлебе глядзі сядзець. Чужую хату пільнаваць глядзі пільнаваць. Чужымі рукамі глядзі рука. Чужымі рукамі жар заграбаць глядзі заграбаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com