чухаць

тлумачэнне слова:

  чухаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. і без дапаўнення Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. Кіраніха збянтэжылася, пачала костачкай вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. Ермаловіч. [Сабака] прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. Колас. Свіння Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. Брыль.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Трывожыць, турбаваць каго-н. [Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас не чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. Савіцкі.
    •••
    Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чым-н. — Няўжо і на нас запытанне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. Сачанка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com