чырвоны

тлумачэнне слова:

  чырвоны, -ая, -ае.
    1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві. Шырокі чырвоны сцяг калыхаўся над закутым у браню паравозам. Лынькоў. На стале — чырвоныя памідоры, пакрытыя матавай пялёнкай вільгаці. Шахавец. // Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры. Твар у салдата быў даўно няголены, барада была злямцавана, вочы чырвоныя з бессані. Чорны. У хворай жанчыны былі чырвоныя заплаканыя вочы. Шамякін. // у значэнне назоўнік чырвонае, -ага, ніякі род Пра што-н. колеру крыві. Чырвоным завешаны вуліцы, Вокны, балконы і плот. Чарот.
    2. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, рэвалюцыйны; звязаны з савецкай дзяржавай, сацыялістычным ладам. Помніць вёска і першага «агіцірніка» Міцяя, што прыязджаў з чырвонага Піцера ад самога таварыша Леніна. Сачанка. — Байцом буду я чырвоным, — Пяты кажа гэтак, — Сцерагчы граніцы-межы Краіны Саветаў. Купала. / у значэнне назоўнік чырвоны, -ага, мужчынскі род Заставалася яшчэ кіламетраў з шэсць, каб выйсці на Гудароў лог. За гэтым логам стаіць вёска Высокая Рудня, занятая чырвонымі. Колас.
    3. народна-паэтычнае слова Новы, прыгожы, цудоўны. Чырвоная вясна павяла рашучы наступ. Белая зіма здае свае пазіцыі. Крапіва.
    4. народна-паэтычнае слова Яркі, ясны, светлы. Чырвоная раніца хлынула ў хату яскравым сонцам. Гартны. Ішоў чырвоны ранак Па свеце, за акном. Куляшоў.
    5. устарэлае слова, устарэлы выраз Пачэсны, парадны. У светлай зале За чырвоны стол.. Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл. Аўрамчык.
    6. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чырвоны перац.
    •••
    Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (Чырвоны Крыж) глядзі таварыства.
    Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных сартоў вінаграду.
    Чырвонае дрэва глядзі дрэва.
    Чырвоная Армія глядзі армія.
    Чырвоная гвардыя глядзі гвардыя.
    Чырвоная дошка глядзі дошка.
    Чырвоная ікра глядзі ікра.
    Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёлы і раслін усяго свету. Чырвоная кніга СССР.
    Чырвоная медзь — чыстая медзь (без прымесі іншых металаў).
    Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых (бялуга, асетр, сяўруга і пад.).
    Чырвоная субота — тое, што і камуністычны суботнік (глядзі суботнік).
    Чырвоны абоз глядзі абоз.
    Чырвоны гальштук — тое, што і піянерскі гальштук (глядзі гальштук).
    Чырвоны жалязняк глядзі жалязняк1.
    Чырвоны куток глядзі куток.
    Чырвоны лес глядзі лес.
    Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.
    Чырвоны радок — першы радок абзаца.
    Чырвоны флот глядзі флот.
    Праходзіць чырвонай ніткай (ніццю) глядзі праходзіць.
    Пусціць чырвонага пеўня глядзі пусціць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com