бацька

тлумачэнне слова:

  бацька, -і; множны лік бацькі, -аў; мужчынскі род
    1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата. Зачуўшы татаў ход знаёмы, Малыя з хаты высыпалі, За брамай бацьку сустракалі. Колас. // Вядомая і паважаная ў пэўных колах асоба. [Гарун:] — Павел Сцяпанавіч! Добрай раніцы, добрага здароўечка. Бацька ты наш родны! Шамякін. // размоўнае слова Зварот да старога чалавека. Пераехаўшы [цераз рэчку], знаёмы партызан падзякаваў Грысю і зноў назваў яго бацькам. Кулакоўскі.
    2. Самец у адносінах да свайго патомства.
    3. чаго. кніжны стыль Заснавальнік, пачынальнік якой-н. навукі, вучэння. Акадэмік Карскі — бацька беларускай філалогіі.
    •••
    Выліты бацька, копія бацька — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку.
    Гадзіцца ў бацькі каму глядзі гадзіцца.
    Імя па бацьку глядзі імя.
    Пайсці па бацьку глядзі пайсці.
    Пасаджоны бацька — пры адсутнасці бацькі той з родзічаў, што выконвае на вяселлі ролю бацькі жаніха або нявесты.
    Прыемны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям'ю на правах сына (дачкі).
    Родны бацька, кроўны бацька — аднаго роду, адной крыві па бацькоўская лініі.
    Увесь у бацьку — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com