тлумачэнне слова:
чытаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, што. 1. і без дапаўнення Успрымаць вачамі што-н. напісанае, надрукаванае літарамі ці іншымі друкаванымі знакамі; вымаўляць для тых, хто слухае, што-н. напісанае, надрукаванае. Чытаць пісьмо. Чытаць кнігу. Чытаць усю ноч. ▪ Віктар Сяргеевіч чытаў свежую вячэрнюю газету. Гамолка. // без дапаўнення Умець успрымаць, разумець што-н. надрукаванае, напісанае. Што навука трэба мужчынам (а навуку стараста разумеў, як уменне чытаць, пісанне ж — ліха яго бяры: без яго можна абысціся лягчэй!), стараста не спрачаўся. Колас. // і без дапаўнення Знаёміцца з якім-н. творам, аўтарам і пад.; атрымліваць звесткі з кніг, часопісаў і інш. Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі. Аўрамчык. Потым Віктар чытаў Ясеніна. Шамякін. Пра зуброў чытаў і чуў я многа, толькі вось убачыць бы іх дзе. А. Вольскі. 2. Ведаць, разумець, разбірацца ў якіх-н. абазначэннях, знаках. Туравец стаў з цікавасцю «чытаць»., [карту]. Мележ. Алег хутка авалодаў фрэзернай справай, навучыўся чытаць чарцяжы. «Беларусь». 3. пераноснае значэнне; і без дапаўнення Па знешніх прыкметах угадваць, разумець унутраны сэнс, перажыванні і пад. Чытаць сляды. Чытаць чужыя думкі. ▪ Жыццё [Аўгінні] можна было чытаць па яе руках — найлепшы жыццяпіс працоўных людзей. Бядуля. [Назарэўскі] меў багатую практыку бачыць людзей навылёт, чытаць на іх тварах. Чорны. У гэтых блясках [пажараў] чыталі.. [Бусыга і яго прыяцелі] засцярогу сабе і свой уласны прысуд. Колас. 4. Пераказваць які-н. тэкст напамяць, дэкламаваць. Чытаць вершы з эстрады. 5. Паведамляць у вуснай форме змест чаго-н., якія-н. звесткі. Тарашкевіч чытаў слухачом настаўніцкіх курсаў скарочаны практычны курс беларускай граматыкі. Ліс. Нейкі час я стаяў, як утрапёны, потым абліў галаву халоднай вадой і, не піўшы чаю, пайшоў чытаць лекцыю. Дуброўскі. // і без дапаўнення Выкладаць у вну. Ён два гады чытаў у інстытуце. ••• Чытаць мараль (натацыі, павучанні) — гаварыць з кім-н. строгім тонам, робячы вымову, дакараючы за што-н. Чытаць паміж радкоў — здагадвацца пра скрыты сэнс напісанага. Чытаць у вачах — бачыць, разумець унутраны стан каго-н. (па выразу вачэй).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com