чэсны

тлумачэнне слова:

  чэсны, -ая, -ае.
    1. Праўдзівы, прамы і добрасумленны. Але Зайкін, чалавек чэсны, бачыў Новікава наскрозь і не паспагадаў яму. Дуброўскі. Слаўны хлопец, гэты Мікола. Сапраўдны таварыш. І чалавек чэсны. Савіцкі. // Прасякнуты праўдзівасцю, добрасумленнасцю. Чэсныя намеры. Чэсная праца. // Атрыманы ў выніку добрасумленных паводзін, адносін. Чэсны заробак.
    2. Справядлівы, бездакорны ў маральных адносінах. Чэснае імя. ▪ [Чарнавус:] Учора, лёг, як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Крапіва.
    3. Маральна чысты, цнатлівы. [Валянціна Васільеўна:] — І Антось не вінаваты. Я чэсная перад ім, як анёл. Гроднеў.
    •••
    Чэснае слова глядзі слова.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Занадта гарачая вада ў дзіцячай ванначцы дазваляе дзецям загаварыць на паўгода раней.