шапка

тлумачэнне слова:

  шапка, -і, ДМ -пцы; родны склон множны лік -пак; жаночы род
    1. Галаўны ўбор, звычайна цёплы і мяккі.
    2. пераноснае значэнне Тое, што мае форму купала. Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі. Колас. Чым далей у лес, тым гусцей дрэвы, тым вышэй магутныя снегавыя шапкі. Лынькоў.
    3. Верхняя, расшыраная частка чаго-н., што мае стрыжэнь, ножку і пад. Толькі грыбы вылазяць, падымаючы на сваіх шапках пласт лясной прэлі. Чарнышэвіч. А грыбы сядзелі ціха, Так схаваўшыся ў мох, Што не толькі белых ног — Не відаць было і шапак. Глебка. // Верхняя круглая насенная частка сланечніку. Дзіўна. Адкуль у жыце мог з'явіцца сланечнік?! Ну так, сланечнік. Жоўтая шапка яго тоне ў налітых зернем каласах жыта. Дуброўскі. Не злазячы з сядла, Сяргей разгледзеў і малюнак: хлопчык і дзяўчынка палівалі сланечнік з вялікай залатой шапкай. Хомчанка.
    4. пераноснае значэнне; чаго. Пра густыя, пышныя валасы. [Васіль] быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах, дужы ў руках, з пышнай шапкай светлых валасоў. Кавалёў.
    5. Загаловак буйным шрыфтам, агульны для некалькіх артыкулаў у газеце, часопісе і пад. Усяго адразу не прачытаеш, таму пачаў праглядваць «шапкі» і ілюстрацыі. Кулакоўскі.
    6. Верхні брус над дзвярамі, акном для мацавання іх. Вароты, як у людзей. Двайныя, з шапкай на шуллі, каб не пакрывіліся. Ермаловіч.
    •••
    Аж шапка паднялася на галаве — пра вялікі страх.
    Аршын з шапкай глядзі аршын.
    Даць па шапцы глядзі даць.
    Закідаць шапкамі глядзі закідаць.
    Заламаць шапку глядзі заламаць.
    Зняць шапку глядзі зняць.
    Ламаць шапку глядзі ламаць.
    На злодзеі шапка гарыць — пра таго, хто міжвольна або выпадкова сам паказвае, выдае тое, што больш за ўсё хоча схаваць.
    На разбор шапак глядзі разбор.
    Па Сеньку (і) шапка — варты не больш таго, што мае.
    Спаць у шапку глядзі спаць.
    Шапка валіцца — вельмі высока. А ўгару зірнеш — Шапка валіцца. Колас.
    Шапка-невідзімка — у казках — шапка, якая мае чарадзейную ўласцівасць рабіць нябачным таго, хто яе надзявае.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com