тлумачэнне слова:
шкілет, -а, месны склон -леце, мужчынскі род 1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл. Шкілет чалавека. Шкілет каня. // пераноснае значэнне Пра вельмі худога, хворага, знясіленага чалавека. Дужа падазрона ўжо гаварыў гэты кульгавы шкілет. Новікаў. 2. Аснова, каркас; астаткі чаго-н. Прасохлыя шкілеты леташніх касецкіх будак жаўцелі сярод свежай зелені. Кулакоўскі. То тут, то там стаяць шкілеты абгарэлых машын, гарматы з разадранымі стваламі. Даніленка. 3. пераноснае значэнне Тое, што служыць асновай для далейшага развіцця, канструявання; схема. Поруч з вершамі Танк піша ў гэты час дробныя празаічныя творы, якія цяжка назваць апавяданнямі, бо фабульны шкілет у іх вельмі слабы, гэта проста імпрэсіі. У. Калеснік. [Грэч. skeleton.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com