шкура

тлумачэнне слова:

  шкура, -ы, жаночы род
    1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл. На жывым мядзведзі шнуры не купляй. З нар. // Скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы. На нарах, на ласінай шкуры, Ляжым — прывал апошні ў нас — І доўга, сцішаныя, курым. Кусянкоў. Рабіў.. [Булка] ў раёне ў ларку — прымаў шкуры. Пташнікаў.
    2. (звычайна са словамі «свая», «уласная»). пераноснае значэнне размоўнае слова Пра жыццё, існаванне, стан чалавека (звычайна ў складзе некаторых устойлівых словазлучэнняў). [У атрадзе] пачыналі ўжо думаць, што .. [Грыцко] пакарыстаўся спадарожнай машынай, каб выратаваць сваю шкуру, уцячы. Скрыган.
    3. размоўнае слова лаянкавае слова Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі. [Праваднікі:] — А казачкі, гэта — уласаўцы, прадажныя шкуры. Так іх тут народ ахрысціў. Няхай. — Хацеў прымазацца, шкура, — зноў не стрымаў невысокі. Дамашэвіч. — Ацерабілі, чэрці, некаму ўвесь агарод, — не то з радасцю, не то з папрокам сустрэў нас Тарасюк. — Нічога, жыў будзе па гэтай шкодзе, — адказаў Гардзіенка. — Калі добры чалавек, то прабачыць галодным палонным. А калі якая шкура, то так яму і трэба. С. Александровіч.
    •••
    Воўк у авечай шкуры глядзі воўк.
    Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя глядзі дзяліць.
    Драць шкуру (дзве шкуры, па дзве шкуры, сем шкур) глядзі драць.
    Злупіць (садраць) шкуру (дзве шкуры, сем шкур) глядзі злупіць.
    Спусціць (зняць) шкуру (сем шкур) глядзі спусціць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Самыя дарагія ў свеце феерверкі запускае Расія, з касмадрома Байканур.