без

тлумачэнне слова:

  без, прыназоўнік з родны склон.
    Спалучэнне з прыназ. «без» выражае:
      Азначальныя адносіны
    1. Пры апісанні прадмета (з'явы, паняцця) для ўказання на адсутнасць у ім часовай або пастаяннай прыметы, выражанай назоўнікам роднага склону. Лес без канца і краю. Работа без прымусу. ▪ А што гэта за даліна ды без рэха, А зялёная ляшчына без арэхаў, Ручаіна без жывой-крутой вадзіцы, Лугавіна без духмянай медуніцы. Танк.
    2. Пры словах, якія абазначаюць меру або колькасць, паказвае, колькі не хапае да поўнай меры. Без чвэрці гадзіна. Без малога год. Кілаграм без дзесяці грамаў. ▪ Роўна без дваццаці восем вечара.. пачуўся громкі голас. Колас.
      Аб'ектныя адносіны
    3. Паказвае, што дзеянне адбываецца пры адсутнасці, без удзелу каго-, чаго-н. Працаваць без машын. ▪ Найбольш складаная і адказная частка работы зроблена без Міхася. Брыль.
    4. Адпавядае словам: акрамя, за выключэннем, не лічачы. Ганна хутчэй зачыніла дзверы за сабой — і без таго маркотна, хоць ты плач. Мележ.
      Акалічнасныя адносіны
    5. З некаторымі назоўнікамі ўтварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння і інш. акалічнасці. Завянуць без пары. Ссохнуць без вады. Прабірацца без шуму. ▪ Мікалай Патапавіч .. даваў парады хоць і без ахвоты, але шчыра. Кулакоўскі.
    •••
    Без жартаў глядзі жарт.
    Не без гэтага — і гэта бывае.
    Не без таго — бывае і так.
    Не без чаго — тое, што і з чым-н., але з меншай ступенню сцверджання.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Ніколі. Нікому. НЕ КАЖЫ ШТО ЎМЕЕШ ПЕРАЎСТАЛЁЎВАЦЬ WINDOWS