тлумачэнне слова:
шрыфт, -у, месны склон -фце; множны лік шрыфты, -оў; мужчынскі род
1. Камплект друкарскіх літар пэўнага размеру і формы, неабходны для набору якога-н. тэксту; сістэма рэльефных выпуклых літар, знакаў прыпынку ў пішучай машынцы. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. // Характар, тып друкарскіх літар, а таксама іх адбітак. Дробны шрыфт. ▪ Ля кіёска тоўпіліся людзі, усхвалявана перачытвалі кароткае паведамленне, якое вылучалася на першай старонцы вялізным шрыфтам. Лынькоў.
2. Графічныя асаблівасці чыйго-н. почырку; форма, рысунак, характар напісаных ці намаляваных літар. Звыкшыся крыху са шрыфтам, я чытаў новы верш лепш, чым першы. Бядуля.
•••
Гатычны шрыфт — шрыфт, які характарызуецца вузлаватасцю і зломам літар (ужываецца ў Германіі і некаторых іншых краінах).
Кампактны шрыфт — сціслы, дробны шрыфт.
Светлы шрыфт — друкарскі шрыфт з тонкімі лініямі літар.
[Ням. Schrift.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com