штат

тлумачэнне слова:

  штат1, -а, месны склон штаце, мужчынскі род
    1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых буржуазных і федэратыўных дзяржавах, якая карыстаецца пэўнай ступенню самакіравання. Аўстралійскія штаты. ▪ Працяглая барацьба рабочага класа за скарачэнне рабочага дня прывяла да таго, што ў ЗША ў многіх штатах былі выдадзены законы аб 8-гадзінным рабочым дні. «Звязда».
    2. толькі множны лік (штаты, -аў). Назва саслоўна-прадстаўнічых устаноў, якія існавалі ў Нідэрландах і Францыі. Генеральныя штаты.
      [Ад ням. Staat — дзяржава.]
  штат2, -у, месны склон штаце, мужчынскі род
    1. звычайна множны лік (штаты, -аў). Дакумент, які вызначае склад супрацоўнікаў якой-н. установы і ўказвае іх пасаду і аклад. Зацвярджаць штаты. Рэгістраваць штаты. Пераглядаць штаты.
    2. Пастаянны, зацверджаны, устаноўлены склад супрацоўнікаў якой-н. установы. Штат гасцініцы невялікі. Адна дзяўчына — адміністратарка, яна ж і бухгалтар, і касір. В. Вольскі. [Зубараў:] — Вельмі рад мець у сваім штаце такую чароўную жанчыну. Новікаў. Намеснік старшыні Цяцера (Па штату ён — і аграном) Малюе табель — на фанеры Выводзіць лічбы за сталом. Калачынскі. // размоўнае слова Колькасць, склад асоб, якія маюць дачыненне да каго-н. — О, не, — прамовіў Лабановіч, — я лічу, што ў завітанскай чараўніцы і так вялікі штат кавалераў, і мая там прысутнасць ніколечкі не павялічыць яе вагі. Колас.
    3. У ваенна-марскім флоце — нарукаўны знак адрознення матросаў па спецыяльнасці.
    •••
    Належыць па штату — пра тое, што адпавядае службоваму, грамадскаму становішчу, заслугам і пад, каго-н.
      [Ням. Staat.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com