штатны

тлумачэнне слова:

  штатны, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да штату2 (у 1 знач.); які вызначаецца згодна са штатам. Штатны спіс. ▪ Самуйлёнак быў залічаны на штатную пасаду літаратурнага работніка газеты. «Маладосць». Бацька працаваў падзённа на чыгунцы, пасля яго прынялі на штатную пасаду рамонтным рабочым пад Магілёвам. С. Александровіч.
    2. Які ўваходзіць у штат, знаходзіцца ў штаце2 (у 2 знач.). Зроду не даводзілася мне Быць экскурсаводам штатным. Калачынскі. І не ведае Пятроўна, Што зрабілася яна Хоць не штатным, ды цудоўным Агітатарам у нас. Панчанка. // у значэнне назоўнік штатны, -ага, мужчынскі род Асоба, якая ўваходзіць у штат2 (у 2 знач.). А назаўтра ўсе ў калгасе загулі, загаманілі: Курловіч узяўся за штатных... Дуброўскі. [Старшыня:] — Ноч во становіцца вялікая, дык калі качагара падменіш, калі манцёра. Будзеш там штатным. — Я ж працую, — Алег глянуў на свайго брыгадзіра. Ермаловіч.
    •••
    Штатны расклад глядзі расклад.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com