штука

тлумачэнне слова:

  штука, -і, ДМ штуцы, жаночы род
    1. чаго. Цэлы, некрануты, непачаты яшчэ прадмет, выраб (звычайна пра рулон тканіны). [Гунава:] — А калі ты [Сімон] мне штуку сукна прынясеш? Самуйлёнак.
    2. Асобная рэч, прадмет, экземпляр з шэрага аднародных, які (звычайна ў спалучэнні з колькаснымі словамі) прымаецца за адзінку адліку. Юрка і Вано пісалі вершы ўзапар па некалькі штук штодня. Бядуля.
    3. размоўнае слова Наогул якая-н. рэч, з'ява, акалічнасць, якасць і пад. Тут [у малюнках Дзеда Мароза] пляцёнкі-завітушкі, Стрэлы гонкія, шчыт, лук, Тут і пер'е райскай птушкі, І ўсялякіх многа штук. Колас. — Гарматы і ракі — розныя, браце, штукі... — уздыхаў, апраўдваючыся, дзед. Лынькоў. «А памятаеш, якога дзядзька Якуб язюка вывалак? От бо штука была, дык штука!» — «Браце, хто ж таго не памятае!..» Кірэенка. — Цудоўная штука — жыццё... — летуценна кажа Мялешка і закурвае папяросу. Васілевіч. // Які-н. выпадак, здарэнне. І атрымалася недарэчная штука: лепшы машыніст дэпо фармальна астаўся па-за конкурсам. Шынклер. // Пра тое, што мае істотнае значэнне, асаблівасць. [Паўлюк:] — Вопыт, ведама, харошая штука. Што казаць. Каваленка. — Вось дык штука, — сказаў.. [салдат] і часта заміргаў белымі доўгімі вейкамі. — З мамай едзеш? Хомчанка. // Што-н. нечаканае, складанае, незвычайнае і пад. [Масладуда:] — Зрабіць якую рэч з жалеза — не хітрая штука. Жалеза само па сабе моцнае. Лынькоў. Не штука растраціць, а штука назбіраць. З нар.
    4. размоўнае слова Незвычайны ўчынак, выхадка, выбрык. Хлапчукі... — перадражніў яе дзед, здагадаўшыся аб .. каварных штуках [Палаткі]. Лынькоў. // Фокус, мудрагелісты рух. Вучоны да ўсякіх штук, кот падскочыў, ударыўся аб клямку і расчыніў дзверы. Гарэцкі. [Цёця Каця:] А ў тым інстытуце.. дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Крапіва.
    •••
    Адпаліць (упаліць, устроіць, урэзаць) штуку глядзі адпаліць.
    Вялікая штука — бясспрэчна, вядома, не выклікае здзіўлення.
    Не вялікая штука — не дзіўна, не дзіва, нічога дзіўнага.
      [Ад ням. Stück.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com