шыць

тлумачэнне слова:

  шыць, шыю, шыеш, шые; незакончанае трыванне
    1. што і без дапаўнення Змацоўваць, злучаць ніткай краі тканіны, скуры і пад. пры вырабе адзення, абутку і пад.; вырабляць што-н. такім чынам. Шыць на машыне. ▪ Таня .. сядзела каля акна, шыла сарочку. Шамякін. [Гірня] ўмеў цяслярыць, сталярыць, трохі слясарыць і нават шыць боты. Кулакоўскі. // Займацца вырабам адзення, абутку і пад. як прафесіяй, рамяством. Вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца .. шыць і шые ўжо другую зіму. Брыль. // спецыяльны тэрмін Змацоўваючы лісты паперы дротам, ніткамі і пад., вырабляць што-н. Шыць сшыткі. Шыць кнігу.
    2. размоўнае слова Заказваць, вырабляць адзенне ў каго-н., дзе-н. Шыць у атэлье. ▪ [Варанец:] — Шылі мы раз вунь аж у Міждуб'і. Крапіва.
    3. Вышываць, расшываць. Шыць гладдзю. Шыць шоўкам.
    4. што. спецыяльны тэрмін Прымацоўваючы рэйкі да шпал, пракладваць чыгунку. Шыць чыгунку.
    5. што. спецыяльны тэрмін Прымацоўваць, змацоўваць дошкі цвікамі, шпонамі і пад. Шыць плыты.
    •••
    Шыць на жывую нітку — а) ненадзейна, не замацоўваючы ніткі, шыць, сшываць і пад. што-н.; б) наспех, як папала.
    Шыць нападрост — шыць з запасам, з разлікам на рост.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com