шыя

тлумачэнне слова:

  шыя, -і, жаночы род
    Частка цела паміж галавой і тулавам у чалавека і наземных пазваночных жывёл. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна. Шыцік. На скронях, на шыі сінімі шнурамі напяліся вены. Шамякін. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Васілевіч. // Тое, што сваім знешнім выглядам, формай, абрысамі нагадвае такую частку цела. На пагорку віднеліся гмахі шматпавярховых дамоў. За імі — з доўгімі шыямі пад'ёмныя краны. Гроднеў. На .. варотцах — памытыя гарлачы ўніз шыямі. Кулакоўскі.
    •••
    Вешацца на шыю глядзі вешацца.
    Вісець на шыі глядзі вісець.
    Выехаць на чужой шыі глядзі выехаць.
    Гнаць у шыю глядзі гнаць.
    Даць па шыі глядзі даць.
    Намыліць шыю глядзі намыліць.
    Павесіцца на шыю глядзі павесіцца.
    Сесці на шыю глядзі сесці.
    Скруціць (зламаць) (сабе) шыю глядзі скруціць.
    Сядзець на шыі глядзі сядзець.
    Шукаць пятлі на шыю глядзі шукаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com