шэрсць

тлумачэнне слова:

  шэрсць, -і, жаночы род
    1. Валасяное покрыва жывёл. Вепр ляжаў на баку, па ягонай мокрай бурай шэрсці поўз дымок. Самуйлёнак. Звер гэты быў незвычайнай велічыні .. Масці ён быў шэрай, шэрсць меў кудлатую і доўгую. Колас. // Валасы на твары, целе чалавека. — Дык што ж гэта?.. — закратаў мяккімі, даўгімі вусамі старшыня і пацёр шэрсць даўно нябрытай барады. Нікановіч.
    2. Састрыжанае, вычасанае такое валасяное покрыва жывёл (авечак, коз і пад.). [Гаспадар] добра ведаў, колькі можна ўзяць за карову або за пуд шэрсці ці фунт масла. Чорны.
    3. Пража, ніткі з такога валакна. — А якая якасць шэрсці для мінскага трыко? — пытаецца маладзенькая стаханаўка, разглядаючы пражу. «Полымя».
    4. Тканіна з такой пражы. Касцюм з шэрсці. // размоўнае слова Адзенне, пашытае з такой тканіны.
    •••
    Гладзіць па шэрсці глядзі гладзіць.
    Гладзіць супраць шэрсці глядзі гладзіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— А ты ведаеш, што Іван амбідэкстар? — Хто? — Іван.