эвалюцыя

тлумачэнне слова:

  эвалюцыя, -і, жаночы род
    1. Развіццё, працэс павольнага, паступовага змянення ў прыродзе і грамадстве ў адрозненне ад рэвалюцыі. Эвалюцыя відаў расліннага і жывёльнага свету. Эвалюцыя галактык. // Наогул працэс змянення каго-, чаго-н. ад аднаго стану да другога. Эвалюцыя мастацтва. Эвалюцыя светапогляду. ▪ Літаратура XIX стагоддзя дае нам досыць багаты матэрыял, каб гаварыць аб пэўнай эвалюцыі поглядаў на ролю і прызначэнне чалавека ў жыцці. Навуменка. Цікавая эвалюцыя адбылася ў творчасці Я. Мініна. Ён паступова пераадолеў уласцівую асобным раннім працам інтымнасць, камернасць і звярнуўся да грамадска важных, актуальных тэм. Шматаў.
    2. У філасофіі — форма развіцця, якая складаецца з паступовых колькасных змен, што падрыхтоўваюць якасныя змены.
    3. толькі множны лік (эвалюцыі, -ый). спецыяльны тэрмін Перамяшчэнні караблёў або войска, звязаныя з перагрупоўкай, змяненнем строю; манеўры. Тактычныя эвалюцыі арміі. // звычайна множны лік (эвалюцыі, -ый). Пэўны страявы прыём руху, манеўр, які ажыццяўляецца якой-н. ваеннай адзінкай.
      [Лац. evolutio — разгортванне.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com