эканоміць

тлумачэнне слова:

  эканоміць, -млю, -міш, -міць; незакончанае трыванне
    1. што. Разумна расходаваць, эканомна выкарыстоўваць. Святлану на ўсіх сходах у прыклад ставілі — што і рабіць стараецца, нормы перавыконвае, гаруча-змазачныя матэрыялы эканоміць. Місько. Сувязь абарвалася. Павел яшчэ раз праверыў кірунак, адзначыў месца, дзе застаўся карабель, і выключыў ліхтар. Трэба было эканоміць электраэнергію. Шыцік. // Выкарыстоўваць найбольш мэтанакіравана, ашчадна. Эканоміць кожную мінуту рабочага часу. ▪ Быў аддадзены загад дыверсійным групам эканоміць тол. Усе адчувалі — рыхтуецца нейкая вялікая аперацыя. Дзенісевіч.
    2. Максімальна скарачаць выдаткі. Эканоміць на матэрыялах. ▪ Білеты былі вельмі дарагія і пасля прыходзілася моцна эканоміць, сядзець на хлебе і вадзе. Арабей.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com