юрыдычны

тлумачэнне слова:

  юрыдычны, -ая, -ае.
    1. Звязаны з заканадаўствам, прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем. Юрыдычнае пытанне. Юрыдычны доказ. Юрыдычная практыка. ▪ Пакуль школа не была яшчэ здадзена, Лабановіч адчуваў пад нагамі нейкі юрыдычны грунт, меў законную падставу заставацца там. Колас. // Звязаны з вывучэннем і навуковай распрацоўкай правазнаўства, юрыспрудэнцыі. Юрыдычная адукацыя. Юрыдычны факультэт. Юрыдычная тэрміналогія.
    2. Такі, які мае афіцыйнае, фармальнае права на што-н. Юрыдычны ўладальнік.
    3. Які мае адносіны да юрыста, складаецца з юрыстаў. Юрыдычная грамадскасць.
    •••
    Юрыдычная асоба глядзі асоба.
    Юрыдычная кансультацыя — установа з калегіі адвакатаў для аказання юрыдычнай дапамогі насельніцтву і растлумачэння дзеючага заканадаўства.
    Юрыдычны акт — рашэнне дзяржаўнага органа, якое ўстанаўлівае пэўныя правы і абавязкі грамадзян, калектываў, арганізацый, ажыццяўленне якіх забяспечваецца дзейнасцю дзяржаўнага апарату і судоў.
      [Ад лац. juridicus — судовы.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі над любым мінскім ларком з чахламі напісаць эплстор, то ўжо праз пяць хвілін каля яго збярэцца чарга хіпстэраў. @bernoff_by

крыніца: @bernoff_by