белы

тлумачэнне слова:

  белы, -ая, -ае.
    1. Які мае колер снегу, малака; процілеглае чорны. Пад высокімі белымі хмаркамі кружыліся буслы. Брыль. Стаіць мой сад пад белым цветам. Цётка. А па вогнішчы імчыцца Белы конь. Чарот. / у значэнне назоўнік белае, -ага, ніякі род Дзяўчынка ў белым. ▪ Вішні ў белае беляцца І распускаюцца слівы. Калачынскі. [Старыя людзі] расказвалі, як адна рэч ператваралася часамі ў другую, белае рабілася чорным. Колас. // З моцна пасівелымі валасамі. Даглядаў пчол цэлы дзень Той, каго любяць дзеці, — Такі белы, белы дзед. Куляшоў. // Збляднелы. Не заплецены косы, Стан танклявай травінкі, Спахмурнелыя вочы, Белы твар, — ні крывіцкі. Броўка. [Ксёндз] увесь дрыжаў і быў белы, як палатно. Чарнышэвіч. // Дагледжаны, чысты, чыста памыты. Агранома хваляць не за белыя рукі. Прыказка. Тады сіраце нядзеля, як кашуля бела. Прыказка. // Які мае светлы колер. Белы хлеб. Белы пясок.
    2. Светлы, ясны. Ды хіба ў памяці сатрэцца Той белы ранак, і сяло. Гілевіч. У акно пазірае белая месячная ноч. Мележ.
    3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжываецца ў значэнні: контррэвалюцыйны, варожы Савецкай уладзе; процілеглае чырвоны. Белая армія. Белая гвардыя. Белы тэрор. Белая банда. Белыя генералы. / у значэнне назоўнік белыя, -ых; адзіночны лік белы, -ага, мужчынскі род І ўсё ж цікавей было слухаць, як білі Чырвоныя коннікі полчышчы белых. Панчанка.
    4. у значэнне назоўнік белыя, -ых. Светлыя фігуры ў шахматах і шашках. Ход белых. Белыя пачынаюць і робяць нічыю.
    5. Які мае белы колер скуры (пра расу). Да яго, чорнага хлопчыка, ніколі не адносіліся так сардэчна белыя людзі. Бяганская. / у значэнне назоўнік белыя, -ых; адзіночны лік белы, -ага, мужчынскі род Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.
    6. Як састаўная частка некаторых заалагічных, батанічных, хімічных і інш. назваў. Белы мядзведзь. Белы лебедзь. Белая акацыя. Белы грыб. Белая гліна.
    •••
    Белае мяса глядзі мяса.
    Белая гарачка глядзі гарачка.
    Белая пляма глядзі пляма.
    Белая раса глядзі раса.
    Белы білет глядзі білет.
    Белы верш глядзі верш.
    Белы вугаль глядзі вугаль.
    Белы свет глядзі свет.
    Белыя ночы глядзі ноч.
    Белая косць (костка) глядзі косць.
    Белым днём глядзі дзень.
    Зрабіць белае чорным глядзі зрабіць.
    Казка пра белага бычка глядзі казка.
    Пайсці (падацца) у белы свет глядзі пайсці.
    Пусціць па белым свеце глядзі пусціць.
    Свету белага не бачыць глядзі бачыць.
    Свету белага не відаць глядзі відаць.
    Сярод белага дня глядзі дзень.
    У белы свет як у капейку глядзі свет.
    Чорным па беламу напісана глядзі напісаны.
    Шыта белымі віткамі глядзі шыты.
    Як дзень белы глядзі дзень.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Ну што за краіна: падсыплеш допінг — забяруць медаль, падтасуеш выбары — не прызнаюць, падкінеш грошыкаў — дэвальвец. Зачараваны край!