я

тлумачэнне слова:

  я1, нескланяльнае слова, ніякі род
    Трыццаць другая, апошняя літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «а» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «нясу — ньасу», «вязу — вьазу»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія — лінійа», «здароўя — здароўйа», «кальян — калйан», «сям'я — сямйа», «ягада — йагада».
    •••
    Ад а да я глядзі а1.
  я2, мяне, мне, мяне, мной (-ою), аба мне; множны лік мы; займеннік асаб. 1 асоба дзеяслова адзіночны лік
    1. Ужываецца для абазначэння асобы, якая гаворыць. Я слаўлю свету аднаўленне І змены новыя ў жыцці. Хведаровіч. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.
    2. у значэнне назоўнік, нескланяльнае слова, ніякі род Ужываецца для абазначэння ўсведамлення чалавекам уласнай сутнасці, самога сябе ў акаляючым свеце, а таксама для абазначэння суб'екта (у філасофіі). Яўген чалавек мяккай натуры. Вельмі ж спакойны. Па ім — што хочаш, абы не зайшло за жывое. Абы не зачапілі яго чалавечага «я». Баранавых.
    •••
    Вось гэта я разумею! — вокліч адабрэння, падтрымкі ў значэнні: вельмі добра, так і трэба, іменна тое, што трэба.
    Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! — ужываецца як пагроза.
    Каго я бачу! — ужываецца пры выказванні здзіўлення, радасці ад сустрэчы з кім-н.
    Не я буду, калі не... — выражэнне рашучага намеру зрабіць што-н. або цвёрдай упэўненасці ў чым-н.
    Паказаць сваё я глядзі паказаць.
    Па мне — а) на маю думку, на мой погляд; б) мне ўсё роўна.
    У мяне — ужываецца як папярэджанне, пагроза і пад. Нейкі атупелы і змардаваны голас гукаў: — Ты ў мяне зараз усё скажаш. Чорны.
    Што я (ты, ён) там (тут) забыў? — няма чаго мне (табе, яму) там (тут) рабіць!
    Я думаю! — канешне! дзіва што!
    Я табе дам — пагражальны вокрык ці заўвага.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Там рай, дзе родны край.