ячэйка

тлумачэнне слова:

  ячэйка, -і, ДМ ячэйцы; родны склон множны лік ячэек; жаночы род
    1. Паглыбленне, адтуліна (у цэлай сістэме падобных), кожнае асобнае звяно ў чым-н. Ячэйкі сотаў. Зубныя ячэйкі. ▪ — У кожнай культурнай канюшні.. павінны быць.. ячэйкі на кожнага каня. Мележ.
    2. Невялікая арганізацыйная група; адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. буйнога аб'яднання. [Лютынскі:] Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца. Крапіва. Аднойчы да члена падпольнай ячэйкі Ільі Паша звярнуліся з прапановай паставіць у яго хаце друкарскі станок. Карпюк. Успомнім хоць бы гады Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкая сям'я, як маленькая ячэйка вялікай Савецкай Радзімы, была падвергнута суроваму выпрабаванню. «Беларусь». // устарэлае слова, устарэлы выраз Пярвічная арганізацыя якога-н. таварыства, саюза. У школе ўсё жыццё пачало кружыцца наўкола ячэйкі. Галавач. Увечары ў хаце адной дзяўчыны, што жыла са старой маці, сабралася ўпотай восем чалавек: пяць хлопцаў і трое дзяўчат — вясковая ячэйка. Хадкевіч.
    3. Адзіночны стралковы акоп. Былі таксама ячэйкі для стралкоў. Кулакоўскі. Пад дрэвамі, пад кустамі былі ячэйкі-акопчыкі. Ермаловіч.
    •••
    Камсамольская ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВЛКСМ да 1934 г.
    Партыйная ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВКП (б) да 1934 г.
    Ячэйка памяці — састаўная частка збіральніка запамінальнага блока; элемент памяці вылічальнай машыны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі 10 разоў запар ваш званок скінулі, то хутчэй за ўсё чалавек заняты. Але паспрабуйце яшчэ раз.